BE RU EN

Аргкамітэт для правядзення акцыі ў Дзень Волі збярэцца 16 студзеня

  • 13.01.2018, 16:12

Да святкавання стагоддзя абвяшчэння БНР павінна далучыцца ўся нацыянальная эліта.

Пра гэта заявіў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў. Палітык распавёў пра падрыхтоўку да першага пасяджэння аргкамітэта для правядзення масавай акцыі ў цэнтры Менска ў Дзень Волі:

- Стагоддзе абвяшчэння БНР - гэта свята ўсяго беларускага народа. Зыходзячы з гэтага, дэмакратычная апазіцыя павінна прыкласці ўсе намаганні для таго, каб годна адзначыць гэтую дату. Таму і я, і мае калегі з Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу робім усё магчымае для аб'яднання намаганняў усіх патрыятычных сіл і для супольнага правядзення акцыі ў Дзень Волі. Спачатку здавалася, што гэтыя намаганні будуць дарэмнымі - мы не заўсёды сустракалі станоўчы адказ ад лідараў тытульных партый і аб'яднанняў. Але ў апошнія дні з'явілася надзея, што адзінства дасягнуць удасца.

16 студзеня, а 14:00 у офісе прафзвязу РЭП пройдзе сустрэча, прысвечаная падрыхтоўцы акцыі 25 сакавіка. На яе мы асабіста запрасілі больш за 30 чалавек. Сярод іх не толькі прадстаўнікі палітычных партый і арганізацый, але таксама пісьменнікі, мастакі, музыкі, гісторыкі, навукоўцы. Мы б хацелі, каб да святкавання стагоддзя БНР далучылася ўся нацыянальная эліта і дапамагла правесці яго на адпаведным узроўні.

Апошнія навіны