BE RU EN

Як Мугабы купляюць дзеячаў культуры

  • 13.01.2018, 15:28

Расейскі пісьменнік Віктар Шандаровіч распавёў, чаму дзеячы культуры падтрымліваюць дыктатараў.

Расейскі пісьменнік Віктар Шандаровіч пракаментаваў на сваёй старонцы ў Facebook шырокую падтрымку вылучэння прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна на новы прэзідэнцкі тэрмін.

"Новы спіс дзеячаў навукі, культуры ды іншага мастацтва, звыклай чарадой пайшлі ў давераныя асобы нашага Мугабы, нагадаў мне аповяд адной маёй знаёмай. Знаёмая гэтая - вельмі эфектная, трэба заўважыць, дзяўчына - была заўважаная на нейкай зборні з немаладым і вельмі вядомым дзяржаўным алігархам пуцінскага разліву. І запрошаная павячэраць", - напісаў ён.

Са слоў пісьменніка, дзяўчына з дапытлівасці прыняла запрашэнне.

"І вось яны вячэралі, вячэралі, а потым дзяўчына адвіхнулася ў прыбіральню, і там, у прыбіральні, выявіла ў сваёй торбачцы немаведама адкуль узяты важкі стос стадаляравых банкнот. Замест тлумачэння ў каханні, так бы мовіць. Вось і з дзеячамі культуры, кажу вам, тая ж тэхналогія", - растлумачыў ён.

Шандаровіч адзначыў, што ўлады купляюць "каханне" дзеячаў культуры.

"Ніхто ж не пытаецца: дарагі дзеяч культуры, ці не хочаш ты стаць прастытуткай? Не-не, навошта так груба? Проста ў тваёй "торбачцы" раптам выяўляюцца стосы грошай (дзяржаўная падтрымка, замовы, прэміі, новы будынак тэатра, фонды, каштарысы). А пяшчота ў адказ маецца на ўвазе апрыёры. І нават пажадана шчырая. Тым больш, што ў выпадку адмовы, яны ж могуць і лязом па вачах, хіба няпраўда? " - падрахаваў ён.

Прэзідэнцкія выбары ў РФ пройдуць 18 сакавіка. Пра жаданне ўдзельнічаць у гонцы заявілі 67 прэтэндэнтаў, у тым ліку дзейны расейскі прэзідэнт Пуцін.

ЦВК ужо зарэгістраваў 259 давераных асоб Пуціна. У спісе апынуўся кампазітар Ігар Круты, гендырэктар "Масфільма" Карэн Шахназараў, джазмэн Ігар Бутман ды іншыя.

Апошнія навіны