BE RU EN

Заўтра ў Беларусі будзе да 11 градусаў марозу

  • 13.01.2018, 10:24

Але такая тэмпература будзе ўначы, удзень - да 3-8 градусаў.

Да 11 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 14 студзеня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Месцамі прагназуецца слабы туман, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер слабы.

Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да 5-11 градусаў марозу. У другой палове дня мароз аслабне да 3-8 градусаў.

Апошнія навіны