BE RU EN

Дзмітрый Дрозд: У свабоднай Беларусі Ларысе Геніюш будуць стаяць помнікі

  • 12.01.2018, 17:59

Беларускім героям патрэбна не рэабілітацыя, а прызнанне іх праваты.

«Пытанне рэабілітацыі ахвяр савецкіх рэпрэсій даволі складанае і шматпланавае. Трэба разумець, што рэабілітацыю пачынала савецкая дзяржава паводле савецкіх законаў. А калі чалавек быў прынцыповым антысаветчыкам? Калі ён наогул не прызнаваў гэтую ўладу? Вось хацеў бы ён, каб паводле савецкіх законаў яго рэабілітавалі? Ці каб яго рэабілітавалі сучасная антыбеларуская, лукашэнкаўская дзяржава?», - піша ў «Фэйсбуку» гісторык, архівіст і актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Дрозд.

«Гэта складанае пытанне - бо, як мне здаецца, тая ж Ларыса Геніюш не хацела б рэабілітацыі ні савецкай, ні цяперашняй уладай. Яна страціла ўсё - блізкіх, свабоду, але ўсё гэта яна выпакутавала дзеля Беларусі. І калі ў нас будзе беларуская Беларусь - яе імем будуць названыя вуліцы і ёй будуць стаяць помнікі. Гэта і будзе не рэабілітацыя - а довад - наадварот - довад таго, што яна мела рацыю ў сваіх перакананнях», - напісаў Зміцер Дрозд.

Апошнія навіны