BE RU EN

Андрэй Бяляўскі: Cуд за адзін патрон - гэта абсурд

  • 12.01.2018, 15:56

Патрыёт збіраецца абскардзіць несправядлівы прысуд.

Экс-фігурант «справы патрыётаў» Андрэй Бяляўскі распавёў «Белсату», што не задаволены пастановай суда Ленінскага раёна Менска, які прыгаварыў яго да года абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову за захоўванне патрона.

«Зладзілі суд праз адзін патрон - гэта абсурд. Проста наважылі пакараць на фоне папярэдняй справы, каб хоць нейкую зачэпку прадэманстраваць. Вось і пакаралі», - адзначыў ён.

Бяляўскі назваў прысуд несправядлівым і неадэкватным, ён збіраецца яго абскарджваць.

Яшчэ адзін экс-фігурант «справы патрыётаў» Міраслаў Лазоўскі нагадаў, што ў Бяляўскага не было намеру выкарыстаць гэты патрон.

«Ён знайшоў яго ў аўтамабілі, які набыў, і кінуў у скрыню ў якасці сувеніра. Не самы разумны крок, але...Вось, здаецца, малая дурнота, а скончылася зусім не весела», - канстатуе ён.

Апошнія навіны