BE RU EN

Сеул прапанаваў КНДР сфармаваць агульную хакейную каманду на Алімпіядзе

  • 12.01.2018, 15:37

Паўднёвая Карэя і Пхеньян прадаўжаюць перамовы.

Паўднёвая Карэя прапанавала КНДР арганізаваць супольную працэсію спартоўцаў дзвюх карэйскіх дзяржаў на цырымоніі адкрыцця зімовай Алімпіяды ў Пхёнчхане ў лютым, а таксама сфармаваць агульную жаночую каманду ў хакеі. Пра гэта заявіў намеснік міністра спорту Паўднёвай Карэі ў Но Тэ Кан у пятніцу, 12 студзеня, у Сеуле, паведамляе DW.

"Падчас міжкарэйскіх перамоваў, якія адбыліся на гэтым тыдні, мы зрабілі розныя прапановы, у тым ліку фармаванне супольнай жаночай каманды ў хакеі і правядзенне супольнага маршу на Алімпійскім стадыёне", - цытуе словы чыноўніка паўднёвакарэйскае інфармацыйнае агенцтва "Ронхап".

Раней Пхеньян паведаміў, што на гэтых перамовах Паўночная Карэя пагадзілася даслаць на гульні ў Пхёнчхане вялікую дэлегацыю, уключаючы групу чырлідараў.

Апошнія навіны