BE RU EN

Лідар гурта «Троіца» едзе калядаваць у Бабруйск

  • 12.01.2018, 15:37

Іван Кірчук выступіць перад наведвальнікамі «Мова нанова» са спецыяльнай каляднай праграмай.

Гасцей папулярных курсаў беларускай мовы «Мова нанова» 12 студзеня чакаюць спевы і гісторыі пра калядкі, а таксама традыцыйныя персанажы зімовых святаў - Каза, Мядзведзь і іншыя, піша babruysk.by.

- Іван Кірчук прыязджае да нас ужо другім разам. Летась ён прадэманстраваў у Бабруйску праграму «Дарожкі мае», а гэтым разам рыхтуе цяперашні каляднае шоў. Пасля леташняга выступу нашы студэнты самі выказалі жаданне арганізаваць этнадыскатэку, мы гэта ўлічылі, - распавядае вядоўца курсаў Алеся Лацінская.

Пасля выступу лідара «Троіцы» арганізатары запланавалі зладзіць этнадыскатэку з традыцыйнымі беларускімі танцамі.

Наведвальнікаў чакаюць на адрас: вул. Чангарская, 54 (крэатыўная прастора «1387»), пачатак а 18.00.

Апошнія навіны