BE RU EN

«Тата сваю працу заўсёды любіў»

  • 12.01.2018, 12:30

Сваякі гарадзенскага кіроўцы, якія скокнуў з моста, распавялі пра нашумелы інцыдэнт.

У пачатку снежня кіроўцу гарадзенскага аўтапарка, які скокнуў з моста ў Нёман, выпісалі з лякарні дадому. Лекары ацэньвалі яго стан, як здавальняючы. З тых часоў 57-гадовы Сяргей дома, з сям'ёй. Яго дачка распавяла tut.by, што дзень, калі ўсё адбылося, бацька не памятае.

- Тата не памятае той дзень, чаму так адбылося - кажа, не ведае. Сваю працу ён заўсёды любіў і аўтобусны парк ні ў чым не вінаваціць, - распавяла Вольга.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся ў Горадні 4 лістапада. Кіроўца спыніў аўтобус на Старым мосце, выйшаў з кабіны і скокнуў у Нёман. Мужчыну ўдалося выратаваць. У цяжкім стане ён быў шпіталізаваны. Больш за месяц ён знаходзіўся пад наглядам лекараў.

Пасля здарэння ў аўтобусны парк зачасцілі праверкі, а кіроўцы напісалі калектыўныя скаргі ў пракуратуру і aдміністрацыю Лукашэнкі. З супрацоўнікамі аўтапарка два разы сустракаўся мэр горада Мечыслаў Гой. Да гэтага гутарыць з кіроўцамі прыязджалі прадстаўнікі раённых адміністрацый горада. Праўда, кіроўцы казалі, што канструктыўная размова пакуль не атрымліваецца. Аднаго з кіроўцаў, якія падпісалі калектыўную скаргу, звольнілі. Афіцыйная прычына: нястача грошай у касе.

Цяпер сітуацыю ў аўтапарку кіраўніцтва прадпрыемства не каментуе, збіраючыся дачакацца вынікаў усіх праверак.

Апошнія навіны