Хто будзе змагацца за квіток на «Еўравізію 2018»?
- 11.01.2018, 19:30
Прапануем 11 песняў, якія прайшлі ў фінал.
Сёння адбылося праслухоўванне ў рамках нацыянальнага адбору на «Еўравізію 2018», у якім удзельнічалі блізу 80 артыстаў з Беларусі, Расеі, Украіны, Малдовы і Швэцыі, піша «Онлайнер». 11 з іх выйшлі ў фінал, які адбудзецца 16 лютага і будзе паказаны ў наўпростым эфіры. Запісвайце імёны і глядзіце відэа.
Паводле правілаў нацадбору журы можа адабраць да 15 канкурсантаў, аднак у фінал прайшлі 11 удзельнікаў.
Alen Hit
Napoli
Alekseev
Гюнеш
Аляксандра Ткач
Настасся Малашкевіч
«Радиоволна»
Shuma
Fermata
Кірыл Ермакоў
Сафія Лапіна
Фінал нацыянальнага адбору адбудзецца 16 лютага, яго пакажуць у наўпростым эфіры. Пасля гэтага стане вядомы прадстаўнік Беларусі (артыст або гурт) на «Еўравізіі 2018», што пройдзе ў траўні ў партугальскім Лісабоне. Цікава, што напярэдадні нацыянальнага адбору ўкраінец Alekseev быў абвінавачаны ў парушэнні правілаў конкурсу. У Белтэлерадыёкампаніі пакуль каментуюць сітуацыю коратка: «Праводзіцца разгляд».
А пакуль прапануем вам фотарэпартаж з праслухоўвання і самыя яскравыя моманты конкурсу.