BE RU EN

Фінляндыя ўзмацняе мяжу з Расеяй

  • 10.01.2018, 21:33

Узмацненне мяжы звязанае з міжнародным становішчам.

Фінляндыя дадаткова ўзмацніла штат памежнай службы на мяжы з Расейскай Федэрацыяй. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Yle.

Паведамляецца, што дзеянні звязаныя як з ростам плыні турыстаў з Расеі, так і з міжнародным становішчам.

"З 2014 да 2017 года на мяжы Фінляндыі і Расеі назіралася масавае скарачэнне памежнікаў. У асобных рэгіёнах іхняя колькасць за тры гады знізілася ў два разы. Супрацоўнікаў памежнай службы замянялі на камеры сачэння, а ў асаблівых выпадках на працу выклікалі адстаўных памежнікаў. Аднак цяпер гэтая тэндэнцыя скончылася", – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, раней паведамлялася, што Латвійскія ўзброеныя сілы плануюць цягам найбліжэйшых пяці гадоў у памежным з Расеяй пункце Лузнава Рэзекненскага краю ўладкаваць вайсковую базу. На названай тэрыторыі плануецца размясціць першае сталае падраздзяленне нацыянальных узброеных сілаў у Латгаліі. Уладкаванне вайсковай базы пачнецца вясной 2018 года.

Апошнія навіны