BE RU EN

Відэафакт: Па Уруччы раз'язджае пацешная скрыначка

  • 10.01.2018, 10:31

Дзіўны транспартны сродак раз-пораз трапляе ў кадр відэарэгістратараў, прычым у адным і тым жа раёне Менска.

Як яго назваць - незразумела. Ён выглядае як скрыначка, склееная з кавалкаў бляхі. Зразумела, што самаробак, піша abw.by.

У лістападзе мінулага года гэта ТС ужо трапіў на відэа (у сетцы яго размясціў Pashka Khramcov).

«Вазок з гіпера ў кардоне», «смеццевы бак з маторам», «у кагосьці з лецішча паляцеў туалет і прызямліўся на колы», - абмяркоўваюць убачанае відавочцы. Зрэшты, адразу некалькі чалавек адзначылі, што на гэтым ТС ездзіць інвалід. «Ён з Азярышча. У гэтага мужчыны паралізаваны адзін бок цела. А наогул ён малайчына і, не гледзячы на сваё нялёгкае становішча, не апускае рук!»- пішуць у каментарах.

Апошнія навіны