BE RU EN

Навагодні рэбус: Колькі цяпер будуць каштаваць камунальныя паслугі

  • 1.01.2018, 11:50

За камунальныя паслугі з 1 студзеня будзем плаціць па поўнай.

Вынікі гэтага беларусы адчуюць ў лютым, калі атрымаюць студзеньскія квітанцыі.

З 1 студзеня ў Беларусі ўводзіцца стоадсоткавая аплата насельніцтвам жыллёва-камунальных паслуг. Выключэнне складае толькі аплата цеплавой энэргіі. За яе карыстальнікі па-ранейшаму будуць плаціць менш за сабекошт. «Гэтыя камунальныя паслугі і цяпер самыя затратныя ў квітанцыі, хоць насельніцтва аплачвае ўсяго блізу 20% ад іх сабекошту», - нагадвае mlyn.by.

Які будзе сапраўдны 100% кошт камунальных паслуг, вызначыць немагчыма, праз тое што сістэма налічэння аплаты за паслугі ЖКГ у Беларусі - абсалютна непразрыстая.

Экспэрты падлічылі, што пры 100% кампенсацыі насельніцтвам паслуг ЖКГ камунальныя паслугі могуць падаражэць у дыяпазоне ад 1,5 да 6 разоў.

«Гэта вельмі непразрыстая сістэма, таму мы перыядычна чуем, што ў адзін год мы больш аплачваем, у другі год менш. Лукашэнка сам заяўляў не раз, што ён сам не ведае, колькі насельніцтва аплачвае», - адзначыў эканамічны аглядальнік Станіслаў Івашкевіч.

Апошнія навіны