BE RU EN

Беларуска прадае нырку, каб даглядаць дзіцё

  • 8.09.2017, 15:50

Калі не палепшыць жыллёвыя варункі, сына забяруць органы апекі.

«Людзі, прашу ў вас дапамогі! Не, не матэрыяльнай... Я прашу, можа хто падкажа, дзе можна прадаць нырку», - напісала ў сацсетках 47-гадовая Алена Кукаль, паведамляе «Белсат».

На грошы ад продажу ныркі Алена плануе памяняць праводку і падлогу ў хаце - каб адчапіліся органы апекі. 25 гадоў яна выхоўвае сына-інваліда ў цяжкіх жыццёвых умовах. Муж сышоў, сказаўшы, што знойдзе маладую, якая здаровых народзіць. Пасля гэтага працаваць часу не было: жанчына жыве на дапамогу з прычыны догляду дзіцяці.

Мясцовыя чыноўнікі патрабуюць, каб Алена палепшыла свае жыллёвыя ўмовы за свае грошы, інакш дадуць штраф і пазбавяць бацькоўскіх правоў. Адчай прывёў Алену да цяжкага кроку - прадаць нырку.

Апошнія навіны