BE RU EN

SpaceX упершыню запусціла сакрэтны самалёт ВПС ЗША

  • 7.09.2017, 18:55

Кампанія Ілона Маска запусціла звышсакрэтны арбітальны самалёт X-37B.

Кампанія SpaceX запусціла звышсакрэтны арбітальны самалёт X-37B ВПС ЗША. Пра гэта паведамляецца на сайце кампаніі.

Беспілотная ракета Falcon вылецела з касмічнага цэнтра Кэнэдзі ў штаце Фларыда. Пасля запуску першая ступень ракеты прызямлілася на платформу базы ВПС на мысе Канаверал.

The Washington Post піша, што асноўнай мэтай X-37B з'яўляецца тэставанне шматразовых касмічных тэхналогій.

Раней NASA правяла чатыры запускі самалёта X-37B, які распрацоўвае кампанія Boeing. Гэта быў першы раз, калі самалёт выводзілі на арбіту Falcon 9. Раней амерыканскія вайскоўцы выкарыстоўвалі ракету Atlas V кампаніі United Launch Alliance.

Апошнія навіны