BE RU EN

У Менску затрыманыя шэсць топ-мэнэджараў бізнэсоўца Авяр’янава

  • 7.09.2017, 16:14

Пад вартай знаходзяцца кіраўнікі «Дрымлэнду», клуба Маdison і «Гандлёвага свету Кальцо».

Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь прынятая да расследавання крымінальная справа, распачатая Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь у дачыненні да бізнэсоўца Юрыя Авяр'янава, а таксама шэрагу кіраўнікоў камерцыйных структур, паведаміла афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова, піша onliner.by.

Крымінальная справа расследуецца ў сувязі з ухіленнем ад выплаты падаткаў суб'ектамі гаспадарання. Паводле падазрэння ва ўчыненні супрацьпраўных дзеянняў узятыя пад варту шэсць чалавек, у тым ліку дырэктары ЗАТ «Гандлёвы свет - «Кальцо» і ТАА «Парк забаў «Дрымлэнд», які кіруе Madison Royal Club і іншыя.

Юрый Авяр'янаў - адзін з паспяховых бізнэсоўцаў сучаснай Беларусі: рынак на «Дынама», аўтарынак у Малінаўцы, будаўнічы рынак ва Уруччы, шэраг забаўляльных устаноў. У Авер’янава і раней былі пытанні з падатковымі праверкамі, але да пэўнага часу іх атрымоўвалася развязваць.

Апошнія навіны