BE RU EN

Расейскі жаўнер спаліў новы БТР-82, гатуючы абед на прыродзе

  • 7.09.2017, 10:19

Радавы тэрміновай службы развёў вогнішча каля замаскаванай бронемашыны.

Астраханскі гарнізонны вайсковы суд апублікаваў на сваім сайце вынікі разгляду шэрагу крымінальных спраў. Адная з іх - пра знішчэнне найноўшай мадыфікацыі васьмідзясяткі - БТР-82. Інцыдэнт адбыўся вясной гэтага года.

Вінаватым у знішчэнні бронетранспарцёра прызналі вайскоўца Сямёна Мярэжнікава, які надумаў развесці вогнішча для прыгатавання ежы каля замаскаванай бронемашыны.

БТР-82 падчас вучэбных заняткаў быў накрыты маскавальнай сеткай, брызентам і сухой травой, што ўспыхнулі ад разведзенага вогнішча. У выніку была знішчана амуніцыі і вайсковай тэхнікі на агульную суму 28 011 684 руб 87 кап (амаль 490 тысяч даляраў).

Суд не стаў спаганяць матэрыяльны шкоду з радавога, прызначыўшы яму шэсць месяцаў дысцыплінарнай вайсковай часткі.

Апошнія навіны