Менскія вуліцы Рэвалюцыйную і Камсамольскую хочуць зрабіць пешаходнымі
- 6.09.2017, 20:53
Цэнтр сталіцы хочуць разгрузіць ад транспарту.
Менскія вуліцы Рэвалюцыйную і Камсамольскую хочуць часткова зрабіць пешаходнымі, паведамляе minsknews.by.
Пра гэта 6 верасня на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац. З яго слоў, у такім выпадку вуліцы сталі б «цэнтрамі прыцягнення як для гараджан, так і для турыстаў». Да таго ж цэнтр сталіцы ўдалося б крыху разгрузіць ад транспарту.
Плануецца, што на Рэвалюцыйнай і Камсамольскай вуліцах будзе скразны рух транспарту па адной паласе. Праекты распрацавала прадпрыемства «Менская спадчына».