Генадзь Фядыніч: МАП адсочвае сітуацыю з прафзвязам РЭП
- 6.09.2017, 20:22
МАП запатрабаваў ад амбасадара Беларусі ў Брусэлі спыніць справу ў дачыненні да незалежнага прафзвязу.
У пачатку верасня выканаўчы дырэктар Міжнароднага бюро працы МАП Кары Тапіёла сустрэўся з паслом Беларусі ў Швейцарыі Паўлам Мацукевічам і ўручыў яму афіцыйны ліст з патрабаваннем спыніць ганенні незалежнага прафзвязу РЭП, умяшанне ў яго ўнутраныя справы і неадкладна вызваліць зняволенага Ігара Комліка, а таксама зняць з Генадзя Фядыніча і Комлік статусу абвінавачаных у справе аб нібыта нявыплачаных падатках у 2011 годзе.
Найбліжэйшым часам у Брусэлі плануецца сустрэча Генеральнага сакратара Міжнароднай канфедэрацыі прафзвязаў Шэран Бароў з афіцыйным прадстаўніком Беларусі ў Каралеўстве Бэльгіі Аляксандрам Міхневічам, дзе яму таксама будзе ўручаная петыцыя з патрабаваннем неўмяшання ў дзейнасць прафзвязу РЭП.
Такую рэакцыю на пераслед незалежных прафзвязаў з боку міжнародных арганізацый карэспандэнту «Радыё Свабода» пракаментаваў Генадзь Фядыніч.
«Гэта азначае, што ў свой час Міжнародная арганізацыя працы давала шэраг рэкамендацый беларускаму ўраду. Амаль усе яны не выкананыя. Выканана толькі невялікая частка. Такім чынам, падымаецца пытанне аб парушэнні 87-й канвенцыі МАП, парушэнне правоў прафзвязаў. Яны таксама гэта адсочвае. І гэта толькі першыя крокі. Далей будзе далей».
Са слоў Генадзя Федыніча, пакуль справа, пачатая супраць яго і Комліка, знаходзіцца на той стадыі, на якой пачалася.
«На нейкія допыты ні мяне, ні Комліка пакуль не выклікалі. Паглядзім, што будзе на наступным тыдні», - сказаў Фядыніч.
2 жніўні супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрусы ў офісах прафзвязу РЭП і Беларускага незалежнага прафзвязу. Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар Ігар Комлік. Фядыніча дапыталі і адпусцілі, а Комлік дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА №1.