BE RU EN

Беларусы патрабуюць назваць Нацыянальны аэрапорт у гонар Скарыны

Кіраўніцтва аэрапорта спаслалася на адсутнасць грошай для перайменавання.

Нацыянальны аэрапорт адказаў на зварот беларусаў з патрабаваннем назваць аэрапорт у гонар Францыска Скарыны, паведамляе «Белсат».

Цяперашняя назва аэрапорта цалкам адпавядае міжнародным традыцыям, а магчымасць назваць аэрапорт імем беларускага першадрукара Францыска Скарыны «патрабуе шырокай грамадскай дыскусіі», гаворыцца ў дакуменце, які апублікаваў менскі актывіст у сваім Facebook.

Аўтары адказу таксама прапануюць назваць у гонар Скарыны Нацыянальную бібліятэку.

Але галоўная прычына нежадання перайменаваць Нацыянальны аэрапорт - адсутнасць грошай.

Апошнія навіны