BE RU EN

ААН: Войскі Асада дзясяткі разоў ужывалі хімічную зброю супраць апазіцыі

Хімічную атаку войскаў сірыйскага дыктатара ў красавіку гэтага года ў ААН прызналі ваенным злачынствам.

За час вайны ў Сірыі войскі кіраўніка Башара Асада больш за два дзясяткі разоў ужывалі супраць апазіцыі хімічную зброю. Пра гэта гаворыцца ў высновах следчых ААН аб ваенных злачынствах, паведамляе «Гордан» са спасылкай на Reuters.

Адзін з такіх выпадкаў - выкарыстанне ўрадавымі войскамі зарыну ў Хан-Шэйхуне, правінцыя Ідліб, у красавіку гэтага года. У выніку атакі загінула больш за 80 цывільных.

У ААН заявілі, што «ўрадавыя сілы прадоўжылі выкарыстанне хімічнай зброі супраць мірных жыхароў на тэрыторыях, падкантрольных апазіцыі».

Тое, што здарылася ў Хан-Шэйхуне, у арганізацыі прызналі ваенным злачынствам.

4 красавіка адбыўся авіяналёт сірыйскіх урадавых сіл на горад Хан-Шэйхун у правінцыі Ідліб. Тады загінула больш за 100 чалавек, у тым ліку, дзеці.

Адзначалася, што ў часткі ахвяр бамбавання прысутнічаюць сімптомы, якія сведчаць пра ўжыванне хімічнай зброі.

Ваенны канфлікт у Сірыі прадаўжаецца з 2011 года. У баявых дзеяннях удзельнічаюць урадавыя войскі, апазіцыянеры, радыкальныя ісламісты, курды і іншыя сілы. Значную частку Сірыі кантралююць баевікі ІДІЛ.

Падчас баявых дзеянняў загінула 292 817 чалавек, з якіх 84 472 чалавекі - цывільныя асобы.

Апошнія навіны