BE RU EN

«Год навукі»: На Усходні эканамічны форум Беларусь прывезла попельніцы і шары

  • 6.09.2017, 17:23

Беларуская дэлегацыя ва Уладзівастоку пахвалілася сваімі апошнімі «дасягненнямі».

Попельніцы, металічныя шары, рэйкавыя шрубы - прадукцыю такога кшталту выставіла Беларусь на Трэцім Усходнім эканамічным форуме. Фотаздымкі з гэтымі экспанатамі апублікаваў у сацсетках Валерый Вярбіцкі. На этыкетках усіх экспанатаў паказана, што 2017 год у нашай краіне абвешчаны Годам навукі, паведамляе Еўрарадыё.

Усходні эканамічны форум праходзіць 6-7 верасня ва Уладзівастоку. Гэта буйное міжнароднае мерапрыемства. У гэтым годзе для ўдзелу ў ім прыбылі, напрыклад, віцэ-прэм'ер Паўднёвай Карэі Кім Дон Юн, міністр замежных спраў Індыі Сушма Сварадж, губернатар Каліфорніі Джэральд Эдмунд Браўн.

Апошнія навіны