BE RU EN

Гульцы каманды Саудаўскай Арабіі атрымаюць па мільёну еўраў за выхад на ЧС-2018

У аўторак каманда Саудаўскай Арабіі гарантавала сабе тур на чэмпіянат свету.

Наследны прынц Саудаўскай Арабіі Мухамед ібн Салман паабяцаў кожнаму гульцу нацыянальнай каманды па пяцьмільёнаў саудаўскіх рыалаў (больш за 1 мільёна еўраў) прэміі за выхад на чэмпіянат свету ў футболе 2018 года. Пра гэта паведамляе партал Ajel.sa (пераклад - lenta.ru).

Паводле інфармацыі партала, футбалісты даведаліся аб прэміі, сума якой стане рэкорднай у свеце, ад кіраўніка адміністрацыйнай рады Управы спорта Абдэля Маліка Аль Шэйха, які прыйшоў павіншаваць іх з паспяховай кваліфікацыяй на сусветнае першынство. Гульцы радасна адсвяткавалі выхад у асноўную стадыю чэмпіянату свету.

5 верасня каманда Саудаўскай Арабіі падолела каманду Японіі з лікам 1:0 у матчы азіяцкага кваліфікацыйнага турніру і гарантавала сабе тур на чэмпіянат свету. Адзіны мяч забіў нападнік Фахад Аль-Мувалад.

Чэмпіянат свету ў футболе пройдзе з 14 чэрвеня да 15 ліпеня 2018 года на 12 стадыёнах ў 11 гарадах Расеі: Маскве, Калінінградзе, Санкт-Пецярбургу, Валгаградзе, Казані, Ніжнім Ноўгарадзе, Самары, Саранску, Растове-на-Доне, Сочы і Екацярынбургу.

Апошнія навіны