Менскія ўлады хочуць зруйнаваць невысокія дамы на вуліцы Арлоўскай
- 6.09.2017, 17:07
На месцы прыватнага сектара пабудуюць шматкватэрнае жытло.
Архітэктурныя змены плануюцца ў Менску на вуліцы Арлоўскай. Гэты раён папоўніць шэраг тых, дзе руйнуюць малапавярховуюі прыватную забудову дзеля шматкватэрных дамоў. Пра гэта ў каментары "Мінск-Навіны" распавяла начальніца ўправы архітэктуры і будаўніцтва адміністрацыі Цэнтральнага раёна сталіцы Вікторыя Далгоўская.
Уздоўж Арлоўскай плануецца будаваць жытло з убудаванымі аб'ектамі грамадскага прызначэння. Будаваць яго мяркуецца на тэрыторыях, пакуль што занятых сядзібнай або малапавярховай забудовай. Праўда, чыноўнікі ўдакладняюць, што значную частку прыватных дамоў руйнаваць не будуць. Але, напрыклад, пастанова будаваць шматкватэрнае жытло ў межах вуліц Арлоўскай- Даўгінаўскага тракта-Шчадрына- Гая прымалася даўно, толькі горад не прыступаў да ўвасаблення такіх планаў.
Са слоў Далговской, плануецца зруйнаваць прыватныя і малапавярховыя дамы ўздоўж цотнага боку вуліцы Арлоўскай ад вуліцы Карастаянавай да Даўгінаўскага тракту. На скрыжаванні Даўгінаўскага тракту з Арлоўскай плануецца збудаваць транспартную развязку.
ПДП цяпер знаходзіцца на ўзгадненні ў камітэце архітэктуры. Пасля гэтага планы перададуць у адміністрацыю раёна для правядзення грамадскага абмеркавання.
Таксама для руйнавання запланаваны адцінак, абмежаваны вуліцамі Стадыённай-Нававіленскай-Арлоўскай-Даўгінаўскім трактам. На месцы прыватнага сектара плануюць пабудаваць шматкватэрнае жытло. Пераўтварэнні плануюцца пасля 2020 года.