BE RU EN

У Швайцарыі стварылі рубінавы шакалад

Шакалад вырабляецца без дадавання ягад або ягадных араматызатараў і не ўтрымлівае фарбавальнікаў.

Тэхнолагі швайцарскага брэнду Barry Callebaut стварылі чацвёрты тып шакаладу - рубінавы.

Рубінавы шакалад мае яркі ягадны смак і пяшчотны ружовы колер. Ён вырабляецца без дадавання ягад або ягадных араматызатараў і не ўтрымлівае фарбавальнікаў. У аснове яго складу чырвоныя какава-бабы Ruby. Гэты шакалад стаў першым адкрыццём за апошнія 80 гадоў ад часу адкрыцця белага шакаладу, піша nv.ua.

© BARRY CALLEBAUT
© BARRY CALLEBAUT

Як адзначаюць тэхнолагі, над яго распрацоўкай яны працавалі некалькі гадоў і спадзяюцца, што ён стане не менш папулярным, чым іншыя тыпы шакаладу.

Апошнія навіны