Еўрапейскі інвестыцыйны банк выдаў Польшчы амаль мільярд еўраў
- 6.09.2017, 16:22
Грошы пойдуць на стратэгічныя энэргетычныя і навукова-даследчыя праекты.
Еўрапейскі інвестыцыйны банк выдасць Польшчы амаль мільярд еўраў на стратэгічныя энэргетычныя і навукова-даследчыя праекты. Адпаведнае пагадненне было падпісанае падчас 27-га Эканамічнага форуму ў Крыніцы, паведамляе «Радыё Польшча».
250 млн еўраў будуць інвеставаныя ў мадэрнізацыю і пашырэнне сеткі размеркавання электраэнэргіі ў паўночнай і цэнтральнай Польшчы.
Астатнія 730 млн еўраў будуць накіраваныя на фінансаванне інавацыйных даследаванняў і распрацовак, якія вядуцца навукова-даследчымі інстытутамі, універсітэтамі і кампаніямі.
Віцэ-прэм'ер і міністр развіцця Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што Польшча ў стане прыцягваць сродкі з самых перадавых фондаў.
«У выпадках, калі мы маем патрэбу ў дадатковым фінансаванні, найлепшым варыянтам з'яўляецца менавіта рынкавае фінансаванне, якое дапамагае павышаць інавацыйны ўзровень нашай эканомікі і адначасова развіваць айчынныя прадпрыемствы», - адзначыў Матэвуш Маравецкі.
Еўрапейскі інвестыцыйны банк (ЕІБ) з'яўляецца установай Еўрапейскага Звязу, што выдае доўгатэрміновыя крэдыты сябрам супольнасці. У мінулым годзе ЕІБ выдаў Польшчы крэдытаў на агульную суму 4,44 млрд еўраў.