Павел Белавус: Найперш людзі купляюць нацыянальны сцяг і «Пагоню»
- 6.09.2017, 15:46
Якія сувеніры дарогія сэрцу кожнага беларуса.
«Калі беларус едзе кудысьці за мяжу, то першае, што ён купляе - гэта альбо нацыянальны сцяг з «Пагоняй», альбо пола з нацыянальнай вышыўкай, альбо брыль з арнаментам», - распавёў «Радыё Свабода» дырэктар «Арт-Сядзібы» і крамы symbal.by Павел Белавус.
Зрабіўшы з густам афармленне, онлайн-крама нацыянальна арыентаваных тавараў symbal.by адкрылася на новым месцы і цяпер чакае наведвальнікаў у Менску на праспекце Машэрава, 18 - насупраць культурнага цэнтра «Корпус».