BE RU EN

Ва Украіне ў аварыі разбіліся пяць палітолагаў і грамадскіх актывістаў

На трасе «Кіеў-Ковель-Ягодзін» адбылося жудаснае ДТЗ.

Легкавы аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу руху і сутыкнуўся з грузавіком. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе паліцыі Ровенскай вобласці Украіны.

Жудасная аварыя адбылася каля вёскі Масевічы ў Ракітнаўскім раёне.

«Аўтамабіль Opel Omega з невядомых пакуль прычын выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем «DAF» з прычэпам», - паведамілі ў паліцыі.

Паводле звестак праваахоўнікаў, у выніку ДТЗ загінулі чацвёра мужчын, якія ехалі ў легкавым аўтамабілі. Грузавы аўтамабіль пасля сутыкнення вылецеў з трасы і перакуліўся. Паліцыя высвятляе ўсе дэталі здарэння.

УЛАДЗІМІР КАРАГЯВУР
СЯРГЕЙ ПАПОЎ
АЛЯКСАНДР НІКАНОРАЎ
АЛЯКСЕЙ КУРЫНАЙ
АЛЯКСАНДР МАСЛАК

Пазней стала вядома, што ў ДТЗ загінулі пяць чалавек. Палітычны экспэрт Юрый Раманенка ў Facebook паведаміў, што загінулі чатыры палітолагі: Аляксандр Маслак, Аляксей Курыннай, Аляксандр Ніканораў і Сяргей Папоў. Таксама вядома пра загубу журналіста з Чарнаўцоў Уладзіміра Карагявура. Яны вярталіся з Варшавы.

«Папярэдняя версія аварыі – някіраваны выезд аўто на вялікай хуткасці на мокрай дарозе з на сустрэчную паласу», - напісаў ён.

Загінулы Аляксандр Маслак - вядомы ўкраінскі палітолаг, гісторык неаднаразова выступаў экспэртам на «112» канале.

АЛЯКСАНДР МАСЛАК

Аляксей Курынай - выкладчык Нацыянальнага ўніверсітэта «Кіева-Магілянская акадэмія», намеснік кіраўніка кіеўскага аддзялення «Пасвіта», палітычны экспэрт, грамадскі актывіст.

АЛЯКСЕЙ КУРЫНАЙ

Аляксандр Ніканораў - украінскі палітолаг.

АЛЯКСАНДР НІКАНОРАЎ

Сяргей Папоў - раней займаў пасаду намесніка кіраўніка Данецкай вайскова-грамадзянскай адміністрацыі Паўла Жабрыўскага, да апошняга часу быў сакратаром Рады донараў у пытаннях дэцэнтралізацыі ва Украіне і дырэктарам офіса рэформаў Данецкай вобласці.

СЯРГЕЙ ПАПОЎ

Уладзімір Карагявур - журналіст з Чарнаўцоў, працаваў на Spilno.tv.

УЛАДЗІМІР КАРАГЯВУР

Рэдакцыя сайта Charter97.org выказвае спачуванні родным і блізкім загінулых.

Апошнія навіны