Еўразвяз падоўжыў санкцыі супраць Расеі
- 6.09.2017, 14:25
Амбасадары ЕЗ узгаднілі падаўжэнне антырасейскіх санкцый без абмеркавання.
Камітэт сталых прадстаўнікоў краін Еўразвязу (Coreper) рэкамендаваў Радзе ЕЗ падоўжыць на паўгода індывідуальныя абмежавальныя захады супраць расейскіх фізічных і юрыдычных асоб у сувязі з сітуацыяй ва Украіне. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс-Украіна" паведаміў у Брусэлі еўрапейская дыпламатычная крыніца.
"Coreper ухваліў падаўжэнне на шэсць месяцаў індывідуальных санкцый", - заявіў суразмоўца агенцтва.
Нагадаем, у дачыненні да Расеі былі ўведзеныя эканамічныя санкцыі Злучанымі Штатамі, Еўразвязам і некаторымі іншымі краінамі вясной 2014 гады пасля таго, як Расея анэксавала ўкраінскую паўвыспу Крым і пачала вайсковую агрэсію на ўсходзе Украіны.
Санкцыйныя пакеты некалькі разоў пашыраліся і станавіліся больш жорсткімі.
Апошні раз ЕЗ на паўгода падаўжаў санкцыі супраць расейскіх грамадзян і кампаній у сакавіку 2017 года. Абмежавальныя захады ўключаюць у сябе замарожванне актываў і забарону на ўезд.
Акрамя персанальных санкцый супраць РФ былі ўведзеныя сектаральныя. У чэрвені Рада Еўрапейскага Звязу падоўжыла іх на паўгода, да 31 студзеня 2018 года.