Гісторыя пра тое, як Мінск цягам 10 гадоў быў Менскам
- 6.09.2017, 12:54
Знакавая пастанова была прынятая гарадскім саветам у верасні 1991 года.
5 верасня 1991 г Менскі гарадскі савет народных дэпутатаў пастанавіў звярнуцца да ўладаў Беларусі з прапановай вярнуць гораду гістарычную назву «Менск» замест польскай назвы «Мінск», прынятай акупацыйнай савецкай уладай 29 ліпеня 1939 г, паведамляе сайт radabnr.org.
Разам з гэтым Менску быў вернуты яго старажытны герб.
Вяртанне гістарычнай назвы так і не было зацверджанае Вярхоўным Саветам Беларусі, а сама прапанова звярнуцца да ўладаў Беларусі была скасаваная недэмакратычна сфармаваным «гарадскім саветам» у сакавіку 2001 года.