Украінская выведка папярэджвае расейскіх акупантаў
- 6.09.2017, 12:25
ГУВ Мінабароны Украіны апублікавала ўражлівае відэа.
На YouTube з'явіўся відэазварот да расейцаў на Данбасе, прысвечаны памяці забітага ў Кіеве генерал-маёра ГУВ Украіны Максіма Шапавала.
Сцвярджаецца, што канал належыць Галоўнай управе выведкі Мінабароны Украіны. Запіс таксама з'явіўся на старонцы ГУВ у Facebook.
«Паглядзі ў мае вочы, вораг, ты называў мяне сваім малодшым братам і ўпотай руйнаваў маё войска, каб потым прыйсці і забраць усё без бою. Ты думаў, што лёгка пераможаш меншага? Але ты забыўся, вораг, што мая краіна ваявала ўсю сваю гісторыю. Ты забыўся, што я - нашчадак слаўных воінаў», - звярнуўся баец.
У маналогу гучыць зацвярджэнне, што ўкраінскі воін будзе змагацца за кожнае дзіця, сям'ю, бацьку і маці, за сяброў.
«Я ўжо не той хлопчык, якога вы не баяліся. Я - дасведчаны воін. Я не адчуваю болю, я не баюся смерці. Я гатовы загінуць за свой дом... Ува мне цячэ кроў воіна. Я воін. Паглядзі ў мае вочы, вораг. Ты глядзіш у вочы сваёй смерці», - кажа баец на відэа.