Слава Рабіновіч: цывілізаванаму свету пара скончыць з Пуціным
- 6.09.2017, 11:42
Крамлёўская дыктатура супярэчыць нацыянальным інтарэсам вядучых краін.
Пагрозлівая заява прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб пашырэнні канфлікту на Данбасе і магчымых новых канфліктах, калі ЗША дадуць Украіне смяротную зброю, сведчыць аб тым, што на Данбасе РФ ваюе з амерыканцамі, у чым кіраўнік Крамля фактычна прызнаўся. Такое меркаванне «Апострофу» выказаў расейскі блогер і фінансіст Слава Рабіновіч:
- На Данбасе няма ніякіх сепаратыстаў і баевікоў - «абаронцаў расейскамоўнага насельніцтва». На Данбасе - зброя Пуціна і як рэгулярнае войска Пуціна, так і наёмнае войска пуцінскіх галаварэзаў. Тое, што Пуцін кажа менавіта ў гэтым кантэксце, яшчэ раз пацвярджае той факт, што абсалютна хворы на ўсю галаву расейскі дыктатар ваюе з ЗША на тэрыторыі Украіны.
Цывілізаванаму свету даўным-даўно было б пара з гэтым дыктатарам пакончыць. Сапраўды гэтак жа, як пакончылі з Садамам Хусэйнам і Муамарам Кадафі. Тым больш, што гэта адпавядае нацыянальным інтарэсам цывілізаваных дзяржаў свету.
Злучаным Штатам трэба было выдаць смяротную зброю Украіне яшчэ тры гады таму. І каб высветліць, што знаходзіцца ў галаве Пуціна, - гэта, напраўду, да спецыялістаў у д'ябальскай сумесі паміж «псеўдаправаслаўным ІДІЛ» і сатанізмам, на што яны там у Крамлі амаль пагалоўна хворыя.