У Маскве святар накаўтаваў парафіянку
- 6.09.2017, 11:26
Кур'ёзны выпадак адбыўся ў момант, калі святар спрабаваў блаславіць жанчыну.
Інцыдэнт здарыўся ў храме Прачыстай Найсвяцейшай Маці Божай, паведамляе moslenta.ru.
45-гадовая прыхаджанка папрасіла святара блаславіць яе, пасля чаго святар занёс над яе галавой крыж. З незразумелай прычыны рука святара завагалася, і крыж з сілай апусціўся на лоб жанчыны.
З царквы пацярпелую адвезлі ў лякарню. Там у яе дыягнаставалі страсенне мозгу.