Італійскі Vogue апублікаваў фота абаронцы парку ў Магілёве
- 6.09.2017, 10:34
Актывісткі правялі арт-флэшмоб у абарону Пячэрскага парку ў горадзе на Дняпры.
Сайт італійскай версіі вядомага часопіса Vogue выставіў здымкі з праекта LUNGS магілёўскай фатографа Дар'і Сакаловай.
Фотамастачка робіць партфоліа мадэлям і доўга штурмавала італійскі часопіс. У красавіку гэтага года там упершыню апублікавалі здымкі Дар'і.
- Італійская рэдакцыя сайта Vogue адрозніваецца ад астатніх тым, што дае пляцоўку для маладых і яшчэ не вядомых дызайнераў і мастакоў. Патрапіць туды досыць складана, але адна з маіх ранейшых прац будзе ўдзельнічаць у выставе Vogue, - распавяла CityDog.by Дар'я.
Фотапраект LUNGS Дар'я прысвяціла абароне Пячэрскага лесапарку ў Магілёве. Гарадскія ўлады масава высякаюць дрэвы. Дзеля абароны парку актывісткі зладзілі своеасаблівы арт-пратэст.