Валерый Ісаеў: Адкуль можа з'явіцца бляск у вачах футбалістаў?
- 6.09.2017, 10:10
Для гульні з поўнай самааддачай трэба быць патрыётам сваёй краіны.
Беларускі агент Валерый Ісаеў падзяліўся з tribuna.com меркаваннем пра адсутнасць бляску ў вочы футбалістаў нацыянальнай каманды.
- Успомніце, з якой самааддачай і з якім бляскам у вачах гэтыя ж футбалісты вырывалі ў італійцаў тур на моладзевы Еўра.
- А адкуль можа з'явіцца бляск у вачах, калі адзінкі беларускіх гульцоў публічна выказаліся з нагоды незалежнасці Беларусі? Футбалістаў нельга ў гэтым вінаваціць, бо многія хлопцы нарадзіліся ў пераходны для краіны перыяд. Паверце, шэсць гадоў таму гульцы радаваліся проста выкліку ў нацыянальную каманду, а не выкліку менавіта ў нацыянальную каманду Беларусі. Яны атрымлівалі задавальненне ад калектыву, які ў выніку змог прабіцца на топ-турнір.
Пры гэтым пакаленне гульцоў 88-89 дамаглося многага - выйшла на Алімпіяду. Хлопцы, Беларусь і за савецкім часам не была звышфутбольнай краінай. Толькі адна каманда з БССР гуляла ў вышэйшай саюзнай лізе, прычым напалову складалася з гульцоў былога СССР. Астатнія клубы гулялі ў другой лізе, і скажу вам шчыра, узровень той лігі быў, напэўна, вышэйшы за сённяшні чэмпіянат Беларусі. У гэтым турніры ў «Крумкачоў» не было б і блізка шансу на нейкія высокія месцы. Калі мы паспелі ператварыцца ў моцную футбольную дзяржаву? У нас заўсёды былі сярэднія гульцы, якія пры пэўных абставінах маглі дамагчыся нейкага выніку.
Калі мы гаворым толькі пра нацыянальную каманду сёння, то прыклад Алега Дулуба паказаў, што ад трэнера залежыць многае. Можна выглядаць цікава і годна і з нашымі футбалістамі пакалення 88-89.