BE RU EN

Налепкі з заклікам выйсці 8 верасня на Плошчу з'явіліся ва ўсіх куточках Менска

Да Акцыі папярэджання засталося ўсяго некалькі дзён.

Кожны дзень у сталіцы з'яўляюцца новыя стыкеры і ўлёткі з інфармацыяй пра Акцыю папярэджання.

Іх расклейваюць як у цэнтры Менска, так і ў спальных раёнах, каля гандлёвых цэнтраў і рынкаў, на прыпынках грамадскага транспарту, паведамляе сайт Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу bnknews.org.

- Да Акцыі папярэджання засталося пару дзён. Давайце выкарыстоўваем гэты час з максімальнай карысцю - разашлём SMS з інфармацыяй пра яе сябрам і знаёмым, раскажам на сваёй старонцы ў сацсетках, патэлефануем блізкім. Ад масавасці акцыі залежыць будучыня краіны. Нашы ворагі павінны ўбачыць, што беларусы будуць абараняць сваю радзіму, - кажуць актывісты, якія распаўсюджваюць налепкі і ўлёткі.

Нагадаем, Акцыя папярэджання магчымай расейскай агрэсіі пачнецца 8 верасня а 19:00 на кастрычніцкай плошчы Менска.

Апошнія навіны