BE RU EN

Да барысаўца ў фортку заляцеў рэдкі начны госць

Вокны на ноч лепш зачыняць.

Пра незвычайнага начнога госця, які заляцеў уначы праз фортку ў адну з кватэр Барысава, напісалі ў пабліку «Тыповы Барысаў»:

«Вось такі госць уначы заляцеў праз адкрытую фортку ў кватэру на вуліцы Трусава. Зачыняйце на ноч вокны, барысаўцы».

Удзельнікі абмеркавання ў каментарах выказалі здагадку, што рэдкі госць можа быць занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Апошнія навіны