BE RU EN

У РФ праз тайфун рака змяніла рэчышча і затапіла горад

  • 5.09.2017, 18:21

Інцыдэнт адбыўся ў Сахалінскай вобласці.

У Сахалінскай вобласці Расеі праз тайфун «Санву» рака змяніла рэчышча і затапіла горад Паўночны-Курыльск.

Мясцовыя ўлады расказалі, што рака затапіла і знесла вялікую колькасць гаражоў і аўтамабіляў. Жыхары паведамляюць пра падтопленыя кватэры на першых паверхах.

Праз непагадзь пашкоджаныя чатыры масты, тры з іх злучаюць горад з аб'ектамі камунальнай інфраструктуры. У раёне ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

«Цыклон прайшоў, дажджы спыніліся, вецер сціх. Але ў нас цяпер сур'ёзныя праблемы. Рака Кузьмінка пры праходжанні тайфуна памяняла рэчышча і ўвайшла ў горад ўздоўж вуліц з жылымі дамамі. Шкоду яшчэ не падлічвалі, але яна ўжо складае некалькі дзясяткаў мільёнаў рублёў», - паведаміў «Интерфакс» віцэ-мэр горада Аляксандр Аўсяннікаў.

З ягоных слоў рака, якая змяніла рэчышча, затапіла і знесла вялікую колькасць гаражоў і аўтамабіляў.

Уся цяжкая тэхніка задзейнічана ў тым, каб вярнуць рэчышча ракі Кузьмінкі і яшчэ адной ракі Матроская ў ранейшыя рэчышчы.

Горад з'яўляецца адзіным населеным пунктам Паўночна-Курыльскага раёна, у ім пражывае 2,5 тысячы чалавек.

Апошнія навіны