BE RU EN

Жаўнеры РФ, якія ваявалі ва Украіне: Вучэнні «Захад-2017» ужо пачаліся

  • 5.09.2017, 7:42

Расейцы, якія прыехалі ў Беларусь, не саромеюцца ў выказваннях.

Праваабаронца Наталля Гарачка запісала пад Барысавам размова з расейскімі жаўнерамі, якія прызналіся, што ваявалі ва Украіне.

1 верасня Наталля Гарачка прыехала наведаць сына, які праходзіць тэрміновую службу і знаходзіцца на вайсковым палігоне пад Барысавам. Менавіта там размяшчаецца адзін з гарнізонаў, задзейнічаны ў вучэннях «Захад-2017».

У эфіры «Белсата» праваабаронца паведаміла, што размаўляла з расейскімі вайскоўцамі, якія прызналіся ёй, што яны ваявалі ва Украіне. «Яны мне сказалі, што вучэнні ўжо пачаліся», - распавяла Гарачка.

Нагадаем, што расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі афіцыйна маюць пачацца 14 верасня. Для перакідання расейскага кантынгенту задзейнічаная рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў - больш за 4 тысячы. Шмат хто з палітыкаў і вайсковых экспэртаў мяркуе, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 19.00 пачнецца Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».

Наталля запісала ўсе размовы і неўзабаве апублікуе іх у інтэрнэце.

Апошнія навіны