BE RU EN

У Лунінцы на аддзел прымусовага выканання павалілася бяроза

  • 3.09.2017, 10:23

Выратавальнікам давялося тэрмінова прыбіраць дрэва.

Як паведамілі ў Берасцейскім АУМНС, 31 жніўня ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Лунінецкага раённага аддзела па НС ад прадстаўнікоў аддзела прымусовага выканання Лунінецкага раёна паступіла паведамленне аб наяўнасці аварыйнага дрэва на тэрыторыі арганізацыі, піша media-polesye.by.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца выкліку, устанавілі, што ў выніку моцнага парыву ветру дрэва было паваленае на дах будынка.

Аварыйнае дрэва ратавальнікі і работнікі ААТ УСП ПМК-7 «Пінсксаўгасбуд» пры дапамозе аўталесвіцы і аўтакрана спілавалі і вывезлі, пагроза жыццю людзей была ліквідаваная.

Апошнія навіны