BE RU EN

Вяскоўцу ў Кіраўскім раёне адрэзала руку бульбакапалкай

  • 28.09.2017, 15:41

52-гадовы мужчына ішоў за бульбаўборачным камбайнам.

У вёсцы Любонічах Кіраўскага раёна 52-гадовы мужчына пазбавіўся рукі падчас копкі бульбы. Ён ішоў за бульбаўборачным камбайнам, калі яго левая рука трапіла ў працуючы механізм, паведамляе tut.by.

Дапамагчы выкапаць бульбу паклікаў суседа 43-гадовы мясцовы жыхар. Мужчына сам сеў за стырно тэхнікі. 52-гадовы памочнік ішоў ззаду.

- Звычайна за бульбаўборачнай тэхнікай ідуць два чалавекі, каб дапамагаць прыбіраць рэшткі бацвіння, камяні. Пацярпелы ішоў адзін. У нейкі момант ягоная левая рука трапіла ў механізм, - распавяла афіцыйная прадстаўніца абласной УСК Аксана Саленюк.

На хуткай 52-гадовага мужчыну павезлі ў лякарню. Ён пазбавіўся прыкладна траціны рукі. На сёння ягоны стан здавальняючы. Ягонаму жыццю нішто не пагражае.

Следства прадаўжае праверку. Вядома, што ў момант няшчаснага выпадку абодва мужчыны былі цвярозыя.

Апошнія навіны