BE RU EN

У Еўропе прайшлі выпрабаванні лётаючай таксоўкі

  • 28.09.2017, 14:37

Кампанія Passenger Drone пратэставала свой першы пасажырскі робат у Еўропе.

Ён павінен стаць канкурэнтам для больш вядомых Ehang 184 і Volocopter, піша hightech.fm.

Ehang 184 і Volocopter змагаюцца за рынак Дубая, які першы пагадзіўся выпрабаваць пасажырскія дроны або «лётаючыя таксоўкі» ў рэальных гарадскіх варунках.

Стваральнікі Passenger Drone распавялі, што цяпер яны тэстуюць робат у Еўропе і здзейснілі першы пілатаваны палёт.

Дрон пабудаваны з кампазітных вугляродных матэрыялаў і мае агулам 16 ротараў, кожны з якіх абсталяваны ўласным электрарухавіком. Таксама ў яго ёсць джойсцік, калі трэба будзе ўпраўляць уручную, і два пасажырскія сядзенні.

«Час палёту складае ад 30 да 35 хвілін пры хуткасці ад 30 да 35 вузлоў (блізу 50 км/г), - кажа прадстаўнік Passenger Drone Пітэр Дзелка. - Гэта рэалістычныя лічбы. Існуюць і іншыя VTOL-праекты, якія абяцаюць шматгадзінныя палёты, але пры сучасных акумулятарных тэхналогіях 32 км - гэта максімум».

Дзелка кажа, што ягоная кампанія правядзе афіцыйную дэманстрацыю свайго апарата на выставе CES у студзені наступнага года, а на таксама на іншых імпрэзах у Еўропе і ЗША.

У ААЭ ўпершыню выпрабавалі таксоўку-дрон ад нямецкай кампаніі Volocopter. Двухмесны лятальны апарат з 18 прапелерамі падняўся на вышыню 200 метраў і пратрымаўся ў паветры 5 хвілін. На борце дрона не было людзей, але ў будучыні яго плануюць выкарыстоўваць для перавозкі пасажыраў па Дубаю.

Апошнія навіны