BE RU EN

Зміцер Паліенка: Беларусь - край вольных

  • 28.09.2017, 9:14

Актывіст напісаў ліст беларусам Бэльгіі.

Пра гэта паведаміў беларускі грамадскі актывіст з Бэльгіі Дзяніс Казакевіч.

«Палітвязень Зміцер Паліенка даслаў з калоніі ў Бабруйску ліст, у якім ёсць кранальны ўрывак з верша Ларысы Геніюш і натхняльныя малюнкі са слоганам «Беларусь - край вольных».

Вось малюнкі Змітра, урыўкі з ягонага ліста, і фота ўкладання супольнага ліста каля будынку Еўракамісіі ў Брусэлі:

«Прывітанне беларусам Бэльгіі!

Выказваю Вам свае падзякі за падтрымку і салідарнасць. Вельмі прыемна пачуць цёплыя словы, тым больш з-за мяжы. У мяне ўсё нармальна, трымаемся. Час ідзе, і гэта добра».

Напісаць актывісту можна на адрас

Зміцер Паліенка

вул.Сікорскага 1,

ПК-2, атрад 9

213800 Бабруйск

Апошнія навіны