BE RU EN

Жыхар Жлобіна спаліў сябе, бо не мог выплачваць крэдыт

  • 27.09.2017, 13:38

Спроба дапамагчы дзецям набыць жыллё скончылася трагічна.

Сямейная пара са Жлобіна ўзяла крэдыт, каб дапамагчы дзецям пабудаваць кватэру. Спачатку сям'я з крэдытам спраўлялася, аднак, пасля сітуацыя пагоршылася: плаціць з адсоткамі даводзілася больш, чым сям'я зарабляла, піша gomel.today.

Сума банкаўскага крэдыту разам з адсоткамі перавысіла 120 мільёнаў старымі грашыма (12 тысяч новымі).

У выніку, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, муж абліў сябе бензінам і падпаліў. Яго даставілі ў лякарню з апёкамі 80% цела, лекары некалькі дзён спрабавалі выратаваць яму жыццё, аднак спробы былі няўдалымі - мужчына памёр.

Апошнія навіны