BE RU EN

Іракскі Курдыстан прагаласаваў за незалежнасць

  • 26.09.2017, 21:30

За незалежнасць іракскага Курдыстана прагаласавала 91,83%.

За незалежнасць іракскага Курдыстана прагаласавалі 91,83% выбарцаў. Пра гэта сведчаць звесткі папярэдняга падліку 3,4 мільёна галасоў выбарцаў. Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на Вышэйшую незалежную выбарчую камісію Курдыстана.

«Паводле вынікаў падліку 3,44 мільёна галасоў, станоўча адказалі 91,83 адсотка, адмоўна - 8,17 адсотка», - паведамілі ў камісіі. Усяго на рэферэндуме прагаласавала 3,4 мільёна выбарцаў.

Высокі працэнт, звыш 90%, паказалі курдскія раёны ў правінцыі Кіркук (спрэчнай з Багдадам), а таксама язіцкі раён Сінджар і хрысціянскія раёны ў правінцыі Найнава. Самы нізкі адсотак «за», блізу 51% - у горадзе Сулейманія.

Рэферэндум пра незалежнасць іракскага Курдыстана прайшоў 25 верасня. Для ўдзелу ў галасаванні зарэгістраваліся 5,3 мільёна чалавек. Яны павінны былі адказаць на пытанне: «Ці хочаце вы, каб рэгіён Курдыстан і курдскія тэрыторыі за яго межамі сталі незалежнай дзяржавай?».

Апошнія навіны