BE RU EN

Юнкер: Еўропа як ніколі мае патрэбу ў моцным ўрадзе Нямеччыны

  • 26.09.2017, 15:13

Кіраўнік Еўракамісіі спадзяецца на паспяховае стварэнне кааліцыі ў Бундэстагу.

Жан-Клод Юнкер заявіў канцлерцы ФРГ Ангеле Мэркель, што моцны ўрад у Нямеччыне цяпер важнейшы для ЕЗ, чым калі-небудзь, і выказаў надзею на поспех перамоваў аб фармаванні кааліцыі пасля парламенцкіх выбараў. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік ЕК Маргарыціс Схінас, паведамляе ukrinform.ru.

«Старшыня Юнкер гаварыў з канцлеркай сёння раніцай і напісаў ёй, цёпла павіншаваўшы яе з гістарычнай перамогай у нямецкіх выбарах чацвёрты раз запар. Старшыня Юнкер нагадаў, што ў святле цяперашніх сур'ёзных выклікаў Еўропе цяпер трэба моцны ўрад у Нямеччыне больш, чым калі-небудзь», - сказаў Схінас, каментуючы вынікі выбараў у ФРГ.

З ягоных слоў, «у лісце старшыня Юнкер выказаў надзею, што перамовы аб стварэнні кааліцыйнага ўрада будуць спрыяць гэтаму».

Апошнія навіны