BE RU EN

Менчукі заўважылі андатраў у Сляпянцы

  • 26.09.2017, 14:57

Жыхары мікрараёна прыходзяць карміць хлебам незвычайных для сталіцы жывёлін.

На днях менчукі заўважылі андатраў у Сляпянскай воднай сістэме.

Менская журналістка Кацярына Ткачэнка была ў гасцях у сяброўкі ў раёне вуліцы Даўгабродскай і па шляху праз Сляпянскую водную сістэму заўважыла андатру і зрабіла паведамленне ў «Фэйсбуку».

«Качкі плаваюць там зусім спакойна. Андатры наогул жабамі харчуюцца, але тут яны прыстасаваліся і ядуць батон. Я бачыла адну, але мясцовыя кажуць, што там цэлае сямейства і нават ёсць дзеці. Жыхары прыходзяць палюбавацца і паглядзець на жывёлін», - распавяла нам жанчына.

ФОТА: КАЦЯРЫНА ТКАЧЭНКА/FACEBOOK
ФОТА: КАЦЯРЫНА ТКАЧЭНКА/FACEBOOK
ФОТА: КАЦЯРЫНА ТКАЧЭНКА/FACEBOOK
ФОТА: КАЦЯРЫНА ТКАЧЭНКА/FACEBOOK
ФОТА: КАЦЯРЫНА ТКАЧЭНКА/FACEBOOK
ФОТА: КАЦЯРЫНА ТКАЧЭНКА/FACEBOOK

Пад паведамленнем іншыя людзі расказваюць, што бачылі андатраў і на Славінскага.

- Яны нармальна зімуюць, бо дзе-нідзе ў Свіслач зліваецца гарачая вада. Рыба ёсць, бо яе людзі не ядуць і асабліва не ловяць. Я бачыў на канале ля Славінскага.

Мясцовыя бачаць жывёлін часта, жывуць яны пад трубой. А Кацярына перажывае, што з імі будзе далей, і ці не стануць на іх паляваць.

Апошнія навіны