BE RU EN

Жыхароў Рагачова сабралі на бацькоўскі сход, каб падпісаць на «саўбелку»

  • 26.09.2017, 12:59

Падпісчыкаў рэкрутавалі на завадскім бацькоўскім сходзе.

На ААТ «Рагачоўскі МКК» прайшоў пашыраны бацькоўскі сход, у якім узялі ўдзел не толькі работнікі камбіната, але і прадстаўнікі філіяла №9 ААТ «Гомельаблаўтатранс», Рагачоўгазу і Рагачоўскага хлебазавода, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. Пра гэта паведамляе мясцовая газета «Свабоднае слова».

Вечная тэма бацькоў і дзяцей, на якой ва ўсе часы спецыялізуецца школа, вельмі хутка перарасла ў агульнадзяржаўную і ўдзельнікам мерапрыемства прадставілі спецыяльнага госця – загадчыцу Гомельскім рэгіянальным бюро газеты «Советская Белоруссия» Алену Сняжкова.

«Яна прыехала на самае буйное прадпрыемства горада з рабочай місіяй – нагадаць, як важна быць у курсе падзей, якія адбываюцца ў краіне, што знаходзяць сваё адлюстраванне на старонках галоўнага друкаванага выдання нашай дзяржавы, і разыграць прызы сярод яго рагачоўскіх падпісчыкаў», – піша мясцовая раёнка.

Адарваць людзей ад працы, ад хатніх спраў, ад збору грыбоў, ад камунікацыі з дзецьмі, каб нагадаць пра неабходнасць падпісацца на галоўную газету лукашэнкаўскай прапаганды, гэта ці не найлепшая антырэклама.

Апошнія навіны