BE RU EN

Жыхары Маларыты не хочуць працаваць за капейкі

  • 26.09.2017, 10:26

Людзі байкатуюць прапановы працаваць у кіёсках «Брэстаблсаюздруку».

Прадаўцы не хочуць працаваць у кіёсках «Брэстаблсаюздруку» у Маларыце, піша «Вечаровы Брэст» са спасылкай на раённую газету «Голас часу».

Да апошняга часу з чатырох такіх павільёнаў быў адкрыты толькі адзін, у цэнтральнай раённай лякарні. Гэта стварае цяжкасці не толькі з набыццём газет і часопісаў, але і канцылярскіх тавараў.

Са слоў кіраўніцтва УП «Брэстаблсаюздрук», праблема ў кадрах: не хочуць працаваць.

Сярод прычын - нізкі заробак плата (блізу 300 рублёў), патрабаванні да наяўнасці адпаведнай адукацыі і стажу работы ў гандлі.

Разам з тым у аддзеле занятасці райвыканкама стаяць на ўліку больш за сто беспрацоўных.

Апошнія навіны