BE RU EN

«Народ заўсёды вялі за сабой палымяныя, яркія асобы»

  • 25.09.2017, 21:33

27 верасня ў Берасці пройдзе паніхіда па беларускім добраахвотніку Алесю Чаркашыну.

27 верасня ў Душпастарскім цэнтры грэка-каталікоў Берасця адбудзецца паніхіда па Алесю Чаркашыну і прэзентацыя кніг, у тым ліку пра яго. Пра гэта паведаміў «Радыё Рацыя» сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД) Павел Севярынец.

- Мы разумеем, што заўсёды вялі за сабой народ палымяныя, яркія асобы. І вось такім чалавекам, такім героем, які і цяпер свеціць, які і цяпер, як анёл, вядзе беларусаў, з'яўляецца Алесь Чаркашын. Яго нельга забыць яшчэ і таму, што пры жыцці, калі яму споўніўся век Хрыста, ён зрабіў многія рэчы, якія тады не разумелі, але мы разумеем цяпер. Напрыклад, той жа самы перформанс з акрываўленымі рукамі перад выканкамам.

Алесь Чаркашын - берасцейскі добраахвотнік Добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса «Правага сектара», які памёр ад цяжкіх раненняў, атрыманых у баі ў зоне АТА на ўсходзе Украіны. Мерапрыемствы ў Берасці супадуць з яго 35-годдзем.

Пачатак паніхіды па добраахвотніку запланаваны на 18:30 па адрасе вуліца Дворнікава 63, што ў мікрараёне Рэчыца.

Апошнія навіны