BE RU EN

Аляксей Кудрын: Новыя санкцыі ЗША супраць РФ больш небяспечныя, чым усе папярэднія

  • 25.09.2017, 21:23

Былы міністр фінансаў РФ распавёў пра наступствы новых санкцый ЗША супраць Расеі.

Былы міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын уважае небяспечным для Расеі новы санкцыйны закон, які прыняты Кангрэсам ЗША і падпісаны прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Пра гэта ён заявіў на лекцыі клуба «418», паведамляе тэлеканал «Дождь».

«Цяпер не толькі амерыканскія кампаніі і банкі не маюць права кааперацыі з нашымі санкцыйнымі прадпрыемствамі. Новы амерыканскі закон вызначыў, што любое прадпрыемства і банк у свеце - калі яны будуць узаемадзейнічаць з санкцыйным прадпрыемствам, могуць падпасці пад санкцыі ЗША», - сказаў Кудрын.

З ягоных слоў, многія еўрапейскія кампаніі будуць баяцца ўзаемадзейнічаць з расейскімі кампаніямі, «якія могуць узаемадзейнічаць з нашымі ж санкцыйнымі кампаніямі». «Тым самым узнікае ланцужок «інфікавання» па дзеянні гэтага закона», - падкрэсліў экс-міністр.

Ён адзначыў, што многія сусветныя кампаніі абмяжуюць узаемадзеянне з расейскімі кампаніямі, і РФ адчуе гэта ўжо найбліжэйшым часам.

«На працягу некалькіх месяцаў, можа быць, будзе пашырацца спіс тых кампаній, якія амерыканцы будуць уносіць у санкцыйны спіс», - спрагназаваў Кудрын.

У дачыненні да Расеі былі ўведзеныя эканамічныя санкцыі Злучанымі Штатамі, Еўразвязам і некаторымі іншымі краінамі вясной 2014 года пасля таго, як Расея анэксавала ўкраінскі паўвостраў Крым і пачала вайсковую агрэсію на ўсходзе Украіны.

2 жніўня Трамп падпісаў закон пра новыя санкцыі ў дачыненні да РФ.

13 верасня спецдакладчык ААН Ідрыс Джазаіры паведаміў, што з 2014 года Расея страціла праз санкцый $55 млрд.

Апошнія навіны